collapse

Інфармацыйны рэсурс "Кніжная культура Беларусі"

    • 2017 год – год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знакавая падзея не толькі для Беларусі, але і для ўсёй сусветнай кніжнай гісторыі. 6 жніўня 1517 г. наш знакаміты суайчыннік, ураджэнец славутага Полацка – Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую кнігу “Псалтыр”, і тым самым даў пачатак усяму ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню.

      Аддзел абанемента прапануе мультымедыйны інфармацыйны рэсурс, які ўключае:

      - відэаагляды літаратуры і віктарыну па гісторыі беларускай кнігі, па творчасці і дзейнасці Ф.Скарыны;

      - мультымедыйны агляд культурных сталіц-месц правядзення Дзён беларускага пісьменства, які адлюстроўвае развіццё і стан паліграфічнай справы ў краіне;

      - віртуальную выставу новых кніг, звязаных з гісторыяй беларускага кнігадрукавання і з імем Францыска Скарыны, якія выходзяць у айчынных выдавецтвах у юбілейны год;

      - фотагалерэю выстаў выданняў, арганізаваных у аддзеле і на прадпрыемствах і арганізацыях горада.